Пра маю спартыўную вясну

Я чакала вечара 5 чэрвеня каб нарэшце пачаць пісаць гэта. Ідэя пісаць на беларускай мове прыйшла толькі што, ну я вырашыла ёй не супрацівіцца. Такім чынам, зараз будзе двайной чэлендж – паспрабаваць падвесці вынікі майго ўласнага спартыўнага сезону і зрабіць гэта на беларускай мове. Ну што ж, паспрабуем!

Ўжо не верыцца, але на пачатку сакавіка мы паляцелі ў Турцыю і правялі там 4 тыдні! Шмат бегалі, елі, працавалі і проста кайфова бавілі час. Не верыцца, там што гэта сапраўды было толькі 3 месяцы таму, а адчуванее быццам бы мінулай вясной!

Крочым на Тахталы

Аланья з вышыні трэйлу

Проста прыгожа бягуць

Пачатак Лікійскай сцежкі

У Турцыі мы даволі шмат бегалі (нават пры тых умовах, што я траўміравалася і амаль тыдзень бегаць не магла. Я не буду тут паказваць фотачкі ежы ці мора, таму што пост менавіта пра спорт. Але там усяго было шмат і я шкадую толькі пра тое, што НІВОДНАГА РАЗУ не пабегала арыентаванне. Трэба сказаць, што мне тады зусім і не хацелася бегаць арыентаванне. Я рыхтавалася да марафону (і ўсе яшчэ не верыла, што змагу яго прабегчы) і вельмі шмат рэфлексіравала 🙂 Набегала за март 142 км, але яшчэ шліфанулася паходамі, там агулам маем 178 км. Гэтыя лічбы нічога асабліва не значаць, проста маю статыстыку побач.

Мы вярнуліся з Турцыі крыху пазней, чым планавалі, таму я ніяк не паспявала на “Гродзенскую лясную шматдзёнку” і магла паехаць на “Брэсцкую Пралеску” толькі пры ўмове парушэння 10-дзённага каранціну. Вырашыла гэта не рабіць. Такім чынам, пачатак майго о-сезону адкладаўся. Я адразу скажу, што мне ўсё яшчэ не вельмі хацелася на арыентаванне. Таму я не вельмі засмуцілася.

Але ў каранцін усё роўна працягвала бегаць па плану. Мой марафон першапачаткова павінен быў адбыцца 22 сакавіка, потым давялося яго перанесці на 3 красавіка, але потым я дала сабе яшчэ тыдзень і пабегла 10 красавіка.

Дзеля чаго я бегала марафон? Я ня ведаю. Я ўжо бегла яго ў 2017 годзе, тады была сітуація, што я страціла любую матывацыю да трэніровак, і марафон быў прапанаваны Юляй Цвірбут як нейкая мэта, якая не будзе патрабаваць хуткасці (хутка бегчы я тады не магла з-за анэміі), але будзе мяне матываваць галачкай “падрыхтавалась і прабегла”. У 2017 гэта спрацавала – я сапраўды заявілася на Маскоўскі марафон, адбегала ўвесь план. Але за тыдзень да марафону звалілася з нармалёвай такой хваробай (колькі там было рэальнай хваробы, а колькі псіхалагічнай – я ўсё яшчэ ня ведаю, але факт) і нікуды не паехала. Прабегла свой марафон сама на Камсамольскім возеры разам з сябрамі з “Легенды”, і гэта было файна! Тады мае прыгоды працягваліся 5 гадзін 50 хвілін 😀 Як бачна, у гэты раз я была падрыхтаваная амаль спартыўна!

У гэтым годзе я ўзялася за марафонскі план без якіх планаў сапраўды паўдзельнічаць у сапраўдным марафоне за вынік і медальку. Я нядрэнна сабе адчувала ўвесь 2020, адбегала некалькі паўмарафонскіх планаў, на свой дзень нараджэння 24 снежня выбегла паўмарафон з 2 гадзін. Ну і неяк вырашыла, што якраз за зіму здолею падрыхтавацца да марафона і прабегчы яго якраз да пачатку сезону арыентавання, а там ужо вазьмуся за больш кароткія дыстанцыі. Бонусам я атрымаю нармальную набеганную базу зімой. Сама сабе матыватар, карацей (вельмі раю, дарэчы, такі падыход, калі вы не хочаце ператрэніравацца, і вам не шкада часу).

Марафон бегчы было не цяжка, вельмі пашанцавала, што ў мяне была падтрымка – гэта вырашыла многа пытанняў з ежай і пітвом на дыстанцыі. І месца ўрэшце было падабрана добра – на Цнянскім добрая траса, напалову грунтоўка, напалову плітка, амаль няма набору высаты. З надвор’ем таксама пашанцавала. Карацей – свавольства ўдалася!

Марафон адчыніў серыю “стартаў на вынік”. Пасля яго я не адпачывала аж да сярэдзіны траўня – “Кубак Гродна”, “Чэмпіянат Мінска”, “Майская Шматдзёнка”, “БДУ-100” (ён жа Чэмпіянат Беларусі на сярэдняй) – усе гэтыя старты я адбегла калі не на максімальнай хуткасці, то на максімальным захапленні. Цела адчувала сябе добра, адсутнасць практыкі арыентавання амаль не прымушала рабіць вялікія памылкі. Я бачыла, як я зноў станаўлюся часткай жаночай эліты Беларусі – і мне гэта падабалася, што тут сказаць!Калі каментаваць менавіта мае вынікі – так, для мяне было сюрпрызам, што я буду так высока ў пратаколах кожны раз. Але я амаль упэўнена, што я паказвала б прыкладна такія ж вынікі ў сезоне 2020, калі б гэты сезон быў стандартным, я б паказвала добрыя вынікі ўжо тады. Я маю наўвазе, калі б спаборніцтвы былі ўвесну, як звычайна; калі б я не патраціла столькі маральных сіл на выбарчую кампанію і ўсе справы пасля яе; калі б, нарэшце, не было майго арышту на 12 содняў. Агулам я прапусціла мінімум трэць, а то і палову спаборніцтваў. Я ні ў якім разе не шкадую, я прыкідваю, што форма была ўжо ў 2020, проста недастала нагодаў яе рэалізаваць. Таму для мяне мае вынікі былі толькі часткова сюрпрызам. ЛЯЧЫЦЕ АНЭМІЮ, ЛЮДЗІ, АСАБЛІВА МАЛАДЫЯ ДЗЯЎЧЫНЫ! І праверце вашы ўзроўні гемаглабіну, жалеза і ферытыну, калі вы гэтага не рабілі ў апошнія паўгады. Я патраціла 6 год, каб вылечыцца… (зноў, я не шкадую, гэта вельмі цэнны вопыт, але калі вы можаце яго пазбегнуць і сэканоміць свой спартыўны час, зрабіце гэта).

Падборка фотачак са спаборніцтваў “да першага адпачынку” (фотачкі толькі з тэлефону, мне так лень шукаць прыгожыя варыянты ад арганізатараў!) 🙂

Тут сабрала трохі маршрутаў бегу:

Дарэчы, я так разумею, што на Кубку Гродна на WRE мне павінны былі прысвоіць нанова майго Майстра Спорту, але чамусьці ў гэтым годзе ні на адным з 4 WRE гэтага не рабілі 😉 і я неяк не праслядзіла, хаця ў тэорыі магла б і праслядзіць. Спытаю СТК.

Карацей, к 9 траўня мае сілы пачалі сканчвацца, беглася ўжо значна цяжэй, і хацелася зрабіць перапынак. Я так разумею, з боку арганізатараў усё было НАДТА ІДЭАЛЬНА! Гэта сапраўды нейкі цуд – столькі якасных, цікавых мапаў, такія тэхнічныя дыстанцыі – проста ваў! Я ня ведаю, як мне лепш апісаць, наколькі я была ўдзячная за такі пачатак сезону, але я хацела сапраўды перавесці дух.

У гэты ж час з’яўляюцца два новыя трыгеры – мы з “Легендай” вырашылі ўсе ж праводзіць “Legenda Youth Cup” і разам са зборнай вырашылі ўсе ж паспрабаваць паехаць на Балтыйскі Чэмпіянат. Гэтыя две падзеі занялі значную частку майго часу і нерваў 🙂 я супакоілася толькі пасля таго, як мы правялі ўзнагароджанне на Легендзе 1 чэрвеня. Карацей, я вырашыла прапусціць тыдзень і не ўдзельнічаць ва Ўніверсіядзе. Дакладней, я не студэнтка, таму я б магла ўдзельнічаць толькі ў Опен і вырашыла прапусціць. Да таго ж, Універсіяда была ў Калодзішчах, амаль там жа мы бегалі Чэмпіянат Мінску, таму я і карту ведала.

Прыкладна з таго ж часу, 10 траўня, я перастала паспяваць рабіць бягучыя справы по БФА і МГФА – разгрэбсці гэты пласт мне яшчэ трэба будзе… а я тут сіджу і пішу ў бложык 😦

І ў дадатак да ўсяго, я нарэшце вырашыла звярнуцца да трэнера па бегу! Мы пачалі працаваць якраз 15 траўня і пакуль што вопыт для меня вельмі цікавы! Я хачу пражыць з гэтым хаця б пару месяцаў, каб расказать больш падрабязна, таму проста робім стэйтмент, што з 15 траўня я пачала як бы новы падрыхтоўчы перыяд і старты зараз бегаю на дадатковай інтэрвальна-сілавой нагрузке. Сама дзіўлюся, што лонгі ўсё яшчэ залятаюць нормік, і спрынт сёння прабегла з большага на нармалёвай хуткасці.

Нягледзячы на ўсе, 22-23 траўня я паехала у Полацк на Камандны Чэмпіянат. Чарговыя ІДЭАЛЬНЫЯ спаборніцтвы, складаная карта, дыстанцыі, якія патрабавалі выкарыстання ўсіх тэхнічных прыёмаў, вельмі разнастайная мясцовасць – і балоты, і аялікі рэльеф, і кусты, і мікрарэльеф, і дарогі. Класіка на КЧРБ для мяне ўвогуле падалася самай сбалансаванай дыстанцыяй, перамагчы на якой павінны толькі лепшыя! Я не перамагла 🙂 і ўвогуле вынікі былі толькі крыху вышэй за сярэднія. Мне не беглася хутка, не было адчування палёта. Была праца, калі кожны перабег ты павінен рэалізаваць з усёй аддачай. Нягледзячы на шматлікія мелкія і сярэднія памылкі (вялікіх памылак я не зрабіла, але гэтымі недакладнымі выкананнямі перагонаў набрала шмат лішняга), я вельмі задаволена тым, які азарт з’явіўся зноў у маім стаўленні да арыентавання. Я сапраўды адчула, что хачу-такі выбрацца ў Літву на Балтыйскі Чэмпіянат!

З Балтыйскім Чэмпіянатам (далей – ЧБС) было ўсе вельмі цікава. Трэба было аформіць ВЯЛІКУЮ КОЛЬКАСЦЬ дакументаў, як для ўезду ў Літву падчас пандэміі, так і для выезду з Беларусі (падчас пандэміі, ці падчас закрытых граніц, ня ведаю, як будзе правільна напісаць). Тут трэба сказаць ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ зборнай з 30 чалавек, якія проста вырашылі, што яны хочуць гэта зрабіць. Спадарства, здымаю капялюш – калі б не вы, я бы чатыры разы здалася і паслала бы ўсю гэтую бюракратыю і лесам, і полем, і падалей. Але з гэтым агульным аптымізмам зборнай 9 машын беларусаў з’ездзілі ў Шаўляй ды вярнуліся з 4 медалямі і 3 агульнакамандным месцам (здаралася з намі толькі аднойчы!). Гэта была ідэальная паездка для мяне – я вельмі не хацела займацца бытавымі пытаннямі і была гатова (і то, не вельмі гатова) толькі на работу з паперамі. Мы змаглі з Сашай паехаць удвох і жыць удвох (чытай рабіць усе як я прывыкла і не марнаваць час і сілы на адаптацыю ў калектыве, прабачце, калектыў, мне было сапраўды гэта патрэбна!). А я атрымала магчымасць забыць пра ўсе і толькі працаваць на мой лепшы вынік на доўгай і на агульнакамандны вынік у эстафеце.

Што сказаць – я не дацягваю да прыбалтаў фізічна, але сітуацыя дакладна палепшылася з 2019 года. А вось некалькі грубых памылак на доўгай і не грубых, але памылак на некалькі хвілін на эстафеце я павінна была б не дапускаць. Шкадую пра гэта, аналізірую і разумею, што патрэбныя трэніроўкі на рэльефе (Цна, як мінімум). Я ўсе яшчэ не магу нармальна ацаніць, наколькі страчваю ў тэмпе і наколькі можна адхіліцца ад лініі. Асобна скажу пра мясцовасць доўгай – лес там быў цяжкі, на дарогах ды вырубках была суцэльная каша, а склоны былі дастаткова вялікія. Таму чыста фізічна бегчы было цяжка. Самая цяжкая дыстанцыя ў гэтым сезоне пакуль, нават трэйлы ў Турцыі зайшлі неяк лягчэй. Пад канец дыстанцыі у мяне нават забілася пярэдняя паверхня сцёгнаў (хехе, гэтая слова мне давялося загугліць, як перакладаць з рускай!), чаго са мной не было літаральна ніколі. Пашанцавала, што я змагла адпарыць мышцы ў ваннай, а потым яшчэ зрабіць масаж – таму ногі на эстафеце снова былі ш парадку (галава не зусім).

1 чэрвеня мы правялі Легенду – я вельмі задаволена нашай новай мапай, мая ідэя была реалізавана цалкам (вялікі дзякуй Аляксею і Арцему, і Мікіце, які зрабіў Арыент-Шоў!). Вельмі парадавала, як каманда спрацавала разам – асабліва ў частцы прызоў і непасрэднай арганізацыі ў дзень старту! Былі недарэчнасці і ўвогуле нам магчыма трэба падумаць пра сістэму заліка рэзультатаў, але глабальна – гэта рэалізацыя першапачатковай задумкі.

У паўдзесятага вечара 1 чэрвеня я выдыхнула, прыйшла дамоў, апранула красоўкі і адбабахала выдатныя інтэрвалы! Ганаруся сабою нават зараз за гэтую трэніроўку. Столькі шчасця я адчула тады і адчуваю зараз!

Фотачкі с другой часткі вясеннега сезону – пасля перадыху:

Трэкі з другой часткі сезону:

Сёння, 5 чэрвеня, я адбегла Чэмпіянат Беларусі па спрынту на Мінск-Арэне. Новая карта, цікава абыграная мясцовасць, вельмі добра прадуманы цэнтр спаборніцтваў. У мяне былі праблемы ў фінале (я бяру зараз на сябе адказнасць за свае праблемы, я не прачытала тэхнічную інфармацыю і зрабіла грубую памылку, якая каштавала цэлую хвіліну!), але 5 месца гэта тое, на што я разлічвала, таму намінальна я дасягнула сваёй мэты. І хаця старт будзе яшчэ і заўтра – “Каралі спрынту”, мне неяк захацелася падсумаваць сезон менавіта сёння. Заўтра я проста пабягу атрымліваць асалоду ад арыентавання.

Шляхі з ЧРБ спрынт: http://www.o-mayak.com/routegadget/rg2/#25&course=5&route=50261

Такі вялікі сезон атрымаўся. Вельмі многа пазітыву. Наогул, арыентаванне неяк ратуе зараз. Я спадзяюся, што далей старты будуь такімі ж прыемнымі, цікавымі, мапы будуць такімі ж дакладнымі і натхненне арганізатараў будзе працягвацца.

Цяжка зараз будаваць дакладныя планы, але я вырашыла, што буду іх будаваць, і мяняць пры неабходнасці. Маёй вялікай мэтай становіцца ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы 2022 года ў Эстоніі. Я думаю, што здолею падрыхтавацца і стаць годным членам зборнай. На гэта буду накіроўваць падрыхтоўку. Але адначасова ў мяне ёсць мэты падняць свае рэзультаты ў гладкім беге, прабегчы горны марафон (калі пашанчуе, гэта будзе ў Гішпаніі ўвосень), але не забываць, што я жыву не для бега, а бег дапамагае мне жыць і жыць больш якасна, радасна і добра!

УХ, вось я распісалася. Нават неяк няёмка публікаваць такі тэкст. Вырашыла ўсе ж адкласці публікацыю да вечара нядзелі і, магчыма, дапоўніць яе ссылкамі на RouteGadget і часткова мапы са шляхамі. Калі не будзе лень, канешне! 🙂

Дзякуй вам за ўвагу, я атрымала асалоду, калі ўсе гэта пісала, спадзяюся, вам будзе прыемна чытаць :*

Абнаўленне ад вечара нядзелі, 6 чэрвеня: я-такі здолела дадать шляхі з большасці стартаў! Ну і яшчэ – сёння я бегла “Каралі спрынту” і нават не думала пра вынік, проста прабегла дыстанцыю па кайфу. Я заняла трэцяе месца пасля Іры і Наташы! Вельмі задаволена! Карта мне сёння спадабалася значна больш нават візуальна – вельмі шмат аб’ектаў і пасля ўчорашняга я ўжо добра разумела пра ўзрошні 🙂

Зараз дакладна крыху адпачнем! Я ўжо купіла ўсялякіх прысмакаў, напілася чаю і збіраюся нарэшце проста расслаблена пачаць разграбаць усё, што адкладала амаль цэлы месяц.

2 thoughts on “Пра маю спартыўную вясну

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.